• lang-ru
  • lang-ch
  • lang-en

Місія

Місія

Місія ААТ "Кобрынскі МСЗ" - прадастаўляць высакаякасныя натуральныя малочныя прадукты для захавання і ўмацавання і падаўжэння даўгалецця спажыўцоў; дамагчыся росквіту прадпрыемства, захоўваючы традыцыі вытворчасці шырока вядомых за мяжой беларускіх прадуктаў харчавання, тым самым услаўляючы ўсю краіну.

Бачанне ААТ "Кобрынскі МСЗ": быць лепшымі сярод кампаній, якія вырабляюць малочныя прадукты ў Рэспубліцы Беларусь, доўгатэрмінова інвеставаць у аграпрадпрыемствы Кобрынскага раёна для іх далейшага развіцця, забяспечваючы якасць прадукцыі – ад закупкі сыравіны да моманту, калі гатовы прадукт аказваецца ў спажыўца, заўсёды дамагацца высокіх фінансавых вынікаў і пастаянна забяспечваць павелічэнне даходаў супрацоўнікаў прадпрыемства.

Галоўнай стратэгічнай мэтай ААТ" Кобрынскі МСЗ", з'яўляецца выпуск бяспечнай і канкурэнтаздольнай малочнай прадукцыі высокай якасці, якая максімальна задавальняе патрабаванні і чаканні спажыўцоў на ўнутраным і знешнім рынках, захаванне здароўя і жыцця сваіх работнікаў, атрыманне прыбытку для далейшага развіцця вытворчасці ў інтарэсах спажыўцоў і фінансавага дабрабыту прадпрыемства.